Мікалай Аляксандравіч Гугнін
Мікалай Аляксандравіч Гугнін | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 лістапада 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 кастрычніка 2022 (75 гадоў) |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, педагог, графік |
Месца працы | |
Жанр | акварэль і экслібрыс |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | Віцебская школа акварэлі |
Уплыў | Іван Міхайлавіч Сталяроў і Фелікс Фёдаравіч Гумен |
Член у |
Мікалай Аляксандравіч Гугні́н (нар. 28 лістапада 1946, г. Ноўгарад, РСФСР — 23 кастрычніка 2022, Віцебск) — беларускі мастацтвазнавец, педагог, графік. Кандыдат мастацтвазнаўства (1982), дацэнт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1970 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў І. Сталярова, Ф. Гумена.
З 1971 года працаваў у Віцебскім педагагічным інстытуце.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працы ў галіне тэорыі і гісторыі мастацтва, акварэлі, экслібрысе.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1978 года.
Асноўныя работы: мастацтвазнаўчыя артыкулы «Апошні год дзейнасці Віцебскага мастацка-практычнага інстытута (1922—1923)», «3 гісторыі Віцебскай мастацкай школы», нарысы аб мастаках Віцебшчыны, па праблемах беларускай кніжнай графікі[1]. Адзін з аўтараў кнігі «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 5, 1992).
Працы ў станковай графіцы: каля 70 кніжных знакаў (1966—89), кампазіцыі «Красавік. Ружовы золак» (1970), «Слабада», «Дарога на Лучосу» (абедзве 1988), «Верасень» (1994), «Ранішні снег» (1996) і інш., акварэлі «Віцебск», «Лета», «Пейзаж», «Слабада», «Поўдзень», «Восеньскі матыў»[1]. У творчасці пераважае пленэрны падыход, стрыманасць лінейна-жывапісных рытмаў, някідкія каларыстычныя інтанацыі («Зіма. Богаяўленскі сабор», 1993)[2].
Творы знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі[1].
Зноскі
- ↑ а б в Гугнін Мікалай Аляксандравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ М. Л. Цыбульскі. Гугнін Мікалай Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 119. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 140. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 28 лістапада
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Ноўгарадзе
- Памерлі 23 кастрычніка
- Памерлі ў 2022 годзе
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Выпускнікі мастацка-графічнага факультэта ВДУ
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Члены Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Памерлі ў Віцебску
- Графікі Беларусі
- Кандыдаты мастацтвазнаўства
- Графікі XX стагоддзя
- Экслібрысісты Беларусі
- Мастацтвазнаўцы Беларусі